15 затрыманых у ДК МТЗ маладзёнаў трапілі на Акрэсціна (дадалося відэа!)

Нагадаем, што 24 сакавіка ў мінскім ДК МТЗ павінен быў адбыцца панк-канцэрт у падтрымку ФНБ-груп (гэта рух, прыхільнікі якога раздаюць бяздомным веганскую і вегетарыянскую ежу). Але не паспеў канцэрт пачацца, як у залю ўварваўся спецназ і затрымаў амаль усіх прысутных, гэта было каля сотні чалавек. Сведкі сцвярджаюць, быццам пры затрыманні ў залю падкінулі пакецік з наркотыкамі.

Паводле звестак сайта беларускіх анархістаў, 34 дзяўчыны трапілі ў Партызанскі РУУС. Іх выпусцілі праз некалькі гадзінаў, узяўшы тлумачэнні наконт спажывання або распаўсюду наркотыкаў, а таксама прымусілі іх здаць адбіткі пальцаў. Толькі адна дзяўчына, Алена Дубовік засталася ў міліцыі і яе перавезлі ў турму на Акрэсціна. 

Хлопцаў адразу пасля затрымання адвезлі ў Цэнтральны і Ленінскі РУУС, непаўналетніх адпусцілі. З іх таксама бралі адбіткі пальцаў. Астатніх трымалі ў пастарунках да глыбокай ночы, некаторых збілі. Апроч адбіткаў пальцаў хлопцаў прымусілі здаць таксама ўзор сліны (генатыпічны аналіз) і сфатаграфавалі іх. Адпускалі затрыманых малымі групамі. 15 чалавек пасля 2.00 перавезлі на Акрэсціна.

Між тым у інтэрнэце з'явілася відэа, на якім якраз яскрава бачны момант затрымання:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі