Расія спыняе пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь

"Интер РАО ЕЭС" з 22 чэрвеня часова прыпыняе пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе расійскай кампаніі.

"Гэта поўнае прыпыненне паставак у сувязі з тым, што Белэнерга не заплаціла другі транш па дадатковым пагадненні, якое мы падпісвалі 2 тыдня таму аб тым, што да 5 ліпеня беларускі бок павінен пагасіць запазычанасць 3 траншамі. Першы транш беларускі бок здзейсніў, другі павінен быў быць не пазней чым 20 чэрвеня, то бок учора. Але ў адказ мы атрымалі ліст ад генеральнага дырэктара Белэнерга аб тым, што ён, на жаль, вымушаны канстатаваць, што Белэнерга не мае магчымасці здзейсніць аплату".

Першы транш паступіў у памеры, прыблізна, 21 мільён долараў, яшчэ засталася запазычанасць за красавік і за травень – каля 42 мільёнаў долараў.

У кампаніі адзначылі, што гатовыя аднавіць пастаўкі толькі пасля поўнага пагашэння запазычанасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі