Адкуль на арэндныя метры кошты растуць?

121122_savi4_haty1.mp3

У нашай кватэры няма ложка і пральнай машыны. Першапачатковы кошт кватэры  — 230 долараў. Еўрарадыё вырашыла здаць міфічную самую простую аднапакаёўку праз вядучыя агенцтвы сталіцы, што працуюць па факце, і паглядзець, хто яшчэ падлівае смалы ў агонь на рынку арэнднага жылля.


Агент "Тваёй сталіцы" пагаджаецца: кошт нармальны, але сама ж прапаноўвае мне здаць кватэру трошкі даражэй — пры ўмове, што мы прывязём пральную машыну.


"Калі б вы прывезлі пральную машыну, можна здаваць за 250. Нашмат лепш здаваць кватэру з пральнай за 250".


Гэта быў самы адэкватны торг. Пральная машына плюс сантэхніка ў добрым стане, плюс шклопакеты, няхай і без ложка — і можна прэтэндаваць на 250 долараў, а то і пакінуць свае 230 долараў.


У агенцтве “Наваселле” я хвалююся, ці не задорага я здаю кватэру.


“Нармальны кошт. Я б парэкамендавала вам падняць кошт да 250. Магу трошкі болей сказаць, згодны? На 20 долараў? Зробім 250?” — вельмі акуратна цісне на мяне жанчына-агент.


Дзяўчыну з агенцтва "Мальнар" не бянтэжыць ні просты рамонт, ні адсутнасць ложка і пральнай машыны, ні тое, што адно акно не заменена. Агент спакойна прапаноўвае мне здаць кватэру за 300 баксаў, і яна сёння ж прывядзе кліентаў.


"Мы вам можам нават за 300 шмат людзей прывесці... і здымуць".


І гэтыя людзі, калі тэлефануеш ім як кліент па арэндзе, гэтак жа спакойна кажуць, што сярэдні кошт кватэры — 300 долараў?


Але наступная прапанова агента яшчэ больш прывабная. Так сабе кватэрку ў савецкім доме, няхай з касметычным рамонтам, у “Квадратным метры” лёгка здадуць за 350!


“Я вам прапаноўваю здаць кватэру за 300, давайце паставім 300 долараў. Калі б у вас быў яшчэ ложак і пральная машына, я б магла здаць яе за 350. Спакойна”, — прапаноўвае мне дзяўчына ў “Квадратным метры”. 


Калі ложка і бытавой тэхнікі няма, агенты навучаць, і дзе гэта ўсё дастаць. 


"Так, як вось зараз яна мы зможам здаць за 250. Калі з'явіцца якаясьці пральная машынка, канапка, мы можам і даражэй. Вы ведаеце, за долараў 50-70 вы на сайтах ужываных рэчаў можаце выбраць канапку і паставіць — і адразу зможаце здаць кватэру мінімум на сотню болей!" — па-добраму рэкамендуюць мне ў агенцтве “Арыва”.


"І што здымуць?" — здзіўляюся я. Дзе агенцтва возьме дурняў, якія будуць плаціць шалёныя грошы за звычайную, не еўракватэру? 


"У нас людзі добрыя... пацягнуць. У нас здымуць. Я вам рэкамендую: давайце мы здамо за 250, і людзі вам будуць удзячны. Мы 20 гадоў працуем, ніколі нікога не падманулі".


Пабачыўшы такія прыцягнутыя за вушы кошты, іншыя гаспадары кватэр могуць з лёгкасцю ставіць і 400 долараў, ці не так?


Гаспадыня, што здае абсалютна пустую кватэру на Масюкоўшчыне за 300 долараў, тлумачыць кошт рынкавымі адносінамі. Яна просіць сабе залог, папярэднюю аплату, а таксама выбірае сабе жыхароў у аднапакаёўку, дзе стаіць толькі пліта. І ўсё! Жыхароў яна шукае ўжо тыдзень, не надта многа тых, хто можа аддаваць 2,5 мільёна за хату.


Рынак не рынак, але ці будзеце вы купляць рэч, якую трэба рамантаваць, ці яна будзе трохі нязручнай, нават калі насіць няма чаго? Калі гэта сапраўды так, дык давайце далей цягнуць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі