Адміністрацыя СІЗА не ўзяла пітную ваду для Сяргея Каваленкі

Віцебскі сябра КХП-БНФ Сяргей Каваленка ўжо шаснаццаты дзень трымае галадоўку. Гэтак ён пратэстуе супраць беспадстаўнага, на яго думку, абвінавачання ва ўхіленні ад адбыцця пакарання. Па словах Алены Каваленкі, яе мужу зноў не дазволілі перадаць пітную ваду. Жанчына лічыць, што з боку адміністрацыі СІЗА такое стаўленне да чалавека, які трымае галадоўку і мае шэраг хранічных хваробаў, падобна да здзеку.

Алена Каваленка хоча дамагчыся сустрэчы з мужам, каб угаварыць яго спыніць галадоўку. Жанчына сур’ёзна занепакоеная станам яго здароўя, на якім доўгатэрміновая адмова ад ежы можа адбіцца вельмі кепска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі