Akute прэзентуе новы альбом "Nie isnuje” (спампаваць!)

Праца над альбомам "Nie isnuje" пачалася адразу пасля завяршэння запісу дэбютнага дыску "Dzievaсki i Kosmas" (2011), які прынёс калектыву звышпапулярнасць у беларускім музычным асяроддзі. У параўнанні з першым альбомам, “Nie isnuje” атрымаўся больш змрочным. У ім музыкі звяртаюцца да дэпрэсіўных і часам нават страшных сюжэтаў. Але, як распавёў Еўрарадыё бас-гітарыст гурта Раман Жыгараў, праз негатыўныя эмоцыі музыкі імкнуцца да перажывання катарсісу.

Раман Жыгараў: “Праз негатыў насамрэч можна перадаць розныя пачуцці. Я, напрыклад, не лічу, што альбом стоадсоткава сумны і фатальны. Гэта як танцы на касцях”.

На вокладцы альбома “зашыфравана” адмысловае прывітанне Казіміру Малевічу ў выглядзе чорнага трохкутніка. Такі сімвал не толькі адпавядае мінімалістычнаму музычнаму напаўненню альбома, але і агульнай канцэпцыі пласцінкі.

“Нам ужо нават сказалі, што гэты трохкутнік – гэта нейкі масонскі сімвал, – смяецца Раман Жыгараў. – Гэта базавая фігура, якая сустракаецца ва ўсіх культурах свету. У ёй няма нічога лішняга. Да таго ж, гэтая фігура супадае з агульнай канцэпцыяй нашага альбома: трохкутнік “нараджэнне-жыццё-смерць”.

Канцэртная прэзентацыя альбома адбудзецца 8-га красавіка ў Магілёве і 21-га – у Мінску. Да мінскай прэзентацыі выйдзе і CD-выданне альбома.

Спампаваць альбом!

Новы альбом гурт прэзентаваў і ў эфіры Еўрарадыё.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі