Андрэю Пачобуту працягнулі знаходжанне пад вартай на два месяцы
Журналіст Андрэй Пачобут будзе пераведзены ў следчы ізалятар Гарадзенскай турмы № 1. Хутчэй за ўсё, ён будзе знаходзіцца за кратамі да суда.
Пра гэта Свабодзе паведаміў яго адвакат Аляксандар Бірылаў.
9 красавіка ўвечары сканчаецца трохдзённы тэрмін, на які першапачаткова быў арыштаваны Андрэй Пачобут. Супраць журналіста выстаўлены абвінавачанні ў абразе прэзідэнта і ў паклёпе на яго.