Apple Tea дапрацуюць The Beatles да джазу

А наведвальнікі фэсту "Мы любим Битлз" змогуць сфатаграфавацца з Ленанам, Макартні, Харысанам і Старам.

Аўтар: Ілля Маліноўскі 01.11.2011 14:24

20 лістапада ў клубе "Мулен Руж" пройдзе вялікі трыб'ют-фестываль "Мы любім Бітлз". Выконваць песні ліверпульскай чацвёркі будуць гурты Artefact, The Apples і Apple Tea. Для мінчукоў першыя два калектывы папулярныя менавіта дзякуючы клубным выступам з каверамі на "бітлоў". А вось самы вядомы беларускі джазавы калектыў рыхтуе адпаведную новую праграму.

"Якія-небудзь песні The Beatles з крыху перапрацаванай аранжыроўкай, устаўленыя джазавыя акорды і сола паміж уступам і кодай, - распавядае пра будучы выступ бубнач калектыву Аляксандр Сапега. - Мы спяваем песні The Beatles, але калі мы граем джазавую праграму, то жаданне больш граць, чым спяваць. Новая праграма невядомая ўвогуле. Ёсць, праўда, старыя п'есы, якія мы рабілі для "Бітлз-фэста", які раней праходзіў штогод. Але там быў іншы клавішнік, таму паловы яго ранжыровак, хутчэй за ўсё, таксама не будзе".

Падчас канцэрта ў клубе пройдзе выстава габеленаў "Бітлз на заўсёды" мастачыкі Марыі Барысенка. Таксама плануецца зрабіць кардонныя фігуркі ліверпульскай чацвёркі ў поўны рост, каб наведвальнікі маглі з імі сфатаграфавацца.

 

Пачнецца фестываль у 18 гадзін а скончыцца толькі ў 22:00, але арганізатары раяць не спазняцца бо незвычайны сэт ад Apple Tea, хутчэй за ўсё, будзе першым. Зараз квіткі на мерапрыемства каштуюць 60 тысяч, на месцы будзе 70, ну а абмежаванае месца за столікамі на другім паверсе - 120.

Тэлефон для даведак: +375 (25/29/33) 638-4444



Каментары

Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

На сайце не адлюстроўваецца.
To prevent automated spam submissions leave this field empty.
Стужка навінаў:

Ім стане Лінас Лінкявічус. Ён заменіць Эдмінаса Багдонаса.

Такім чынам, хакейны клуб развітаецца адразу з двума галкіперамі.

Удзельнікаў аўтагонак пакаралі штрафамі.

Пра гэта паведамляецца ў справаздачы асноўнага банку краіны.

Пра гэта заявіў капітан наваполацкай каманды Мікіта Букаткін.

Еўрарадыё высветліла, аўтамабілі якіх марак найбольш запатрабаваныя ў гаражах беларускіх дзяржаўных установаў.

Старшыня Беларускага таварыства дружбы паміж краінамі аспрэчвае тэзіс, што паміж дзяржавамі не можа быць дружбы.

З чацвярга, 24 траўня "Белтэлекам" павялічвае на 20% кошт міжнародных званкоў у гэтыя краіны.

Калі ставіць візу ў сталічным аэрапорце. Еўрарадыё даведалася навошта чыноўнікі збіраюцца адмяніць "хуткія" візы для замежнікаў.

Музей Беларускага Палесся зладзіў фізкультурную выставу.