Арганізатар канцэрта ў Гомелі: музыкі казалі, што нешта білася токам
Учорашняе трагічнае здарэнне ў гомельскім Гарадскім цэнтры культуры шакавала многіх.
Падчас канцэрта загінуў бас-гітарыст гурта Litvintroll 35-гадовы Алег Клімчанка. Паводле неафіцыйнай версіі, ён загінуў ад удару электрычным токам.
120903 Paulikhin.mp3
"Кажуць, што яго ўдарыла токам, калі ён уключаў гітару ў комбік, ― распавядае Еўрарадыё арганізатар канцэрта Павел Паўліхін. ― Але вы ж разумееце: гэта акустычны шнур, які там можа быць ток? Зараз цела знаходзіцца на судмедэкспертызе. Пакуль яна не скончыцца, я ніякіх версіяў вылучаць не магу. Так, музыкі кажалі, што нешта білася токам. Але калі ўчора судмедэксперт аглядаў цела, ён слядоў удара токам не знайшоў, і сёння морг гэта пацвердзіў”.
У Следчым камітэце Еўрарадыё паведамілі, што праверку па гэтым здарэнні праводзіць міліцыя.
Пахаванне Алега Клімчанкі прызначанае на 4 верасня