БАТЭ павялічвае разрыў з сапернікамі на чэмпіянаце Беларусі
Цяпер барысаўчане адарваліся ад бліжэйшага канкурэнта — салігорскага “Шахцёра” — на 8 ачкоў.
Нагадаем, што 8 ліпеня БАТЭ ў гасцявым матчы разграміў жодзінскае “Тарпеда” — 3:0. На наступны дзень, 9 ліпеня “Шахцёр” згуляў унічыю з “Гомелем” — 1:1. На сёння БАТЭ мае 41 ачко (розніца мячоў 34-8). Салігорскі “Шахцёр” мае 33 ачкі (22-11). На трэцім месцы “Нафтан” — 27 ачкоў (розніца мячоў 27-22).
Астатнія суботнія матчы ў рамках 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе прайшлі з наступнымі вынікамі: “Белшына” — “Нёман” — 1:1, брэсцкае “Дынама” — “Нафтан” — 1:3. Пасля паразы брэстаўчанаў галоўны трэнер “Дынама” Юрый Пунтус падаў у адстаўку. Дарэчы, яго каманда на сёння знаходзіцца ў самым нізе турнірнай табліцы і мае толькі 12 ачкоў (розніца мячоў 17-30).
Сёння, 10 ліпеня пройдуць іншыя сустрэчы. “Віцебск” згуляе супраць “Мінска”, а сталічнае “Дынама” будзе гуляць з “Дняпром”.