Бензін у cуботу не падаражэў. Але аўтааматары не паверылі (фотарэпартаж)
Па інфармацыі супрацоўнікаў АЗС, кошты вырастуць у сярэдзіне наступнага тыдня.
Кошты на паліва ў суботу падымацца не будуць. У гэтым Еўрарадыё запэўнілі аператары шматлікіх АЗС, якія ўжо атрымалі прэйскурант на 22 кастрычніка.
Па словах бухгалтара адной з сетак заправак, у "Белнафтахіме" паведамілі, што падаражанне чакаецца ў сярэдзіне наступнага тыдня.
21 кастрычніка ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра магчымае падвышэнне коштаў на бензін і салярку адразу на 40-45%.
Тым часам на шматлікіх АЗС у Мінску ўтварыліся вялікія чэргі.
Запраўка ва Уруччы.
Вуліца Каліноўскага. Карэспандэнт Еўрарадыё налічыў у чэргах на мінскіх запраўках па 30-50 аўто.
Чарга да запраўкі на вуліцы Някрасава склала каля пяці дзесяткаў машын.
Нагадаем, з 20 кастрычніка адбылася дэвальвацыя афіцыйнага курса рубля на 52%. Цалкам верагодна, што гэта адаб'ецца і на кошце паліва. Напрыклад, калі яшчэ 19 кастрычніка курс долара па Нацбанку быў 5730, то цяпер 8680.