Бягун: Без рашэння суда ўдзельнікі акцыі ў Брузгах не стануць "невыязнымі"

Пра гэта Еўрарадыё расказаў начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.


Бягун: “Усе падставы выкладзеныя ў законе для абмежавання права на выезд. Калі не будзе рашэння суда, не будзе крымінальнага права, то якое можа быць абмежаванне на выезд? Калі толькі яны будуць ухіляцца ад выплаты штрафу”.


Нагадаю, прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка паабяцаў, што ўсе актыўныя ўдзельнікі акцыі ў Брузгах будуць унесеныя ў спіс “невыязных”. Па яго словах, у пункце пропуска “Брузгі” было затрымана 15 чалавек і яшчэ 100 вызначаныя як удзельнікі і арганізатары. Яны, кажа Цішчанка, і будуць унесеныя ў спіс невыязных у дадатак да адміністрацыйнага пакарання, якое вызначыць суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі