Дар’я Домрачава заняла другое месца ў Кубку свету па біятлоне
Апошняя гонка сезону — мас-старт у Ханты-Мансійску — прынесла беларускай спартсменцы першае месца.
Такім чынам, Домрачава мае два Малых крышталёвых глобуса (у гонцы пераследу і ў мас-старце). За другое месца ў Кубку свету беларуска спрачалася з нарвежкай Турай Бергер, якая да гэтай апошняй гонкі саступала Дар’і толькі 3 ачкі.
Лідарам Кубка свету стала немка Магдалена Нойнэр. Зрэшты, у апошняй гонцы яна не трапіла нават у тройку прызёраў і стала шостай. Дарэчы, гэтай гонкай славутая спартсменка завяршыла сваю кар’еру і абвясціла пра сыход з біятлону.