Эксперт: Вернутыя з ЕС дыпламаты створаць праблемы беларускім уладам

У адказ на ад’езд з Беларусі амбасадараў краін ЕС афіцыйны Мінск можа адклікаць для “кансультацый” усіх сваіх еўрапейскіх амбасадараў. І гэтае вяртанне вялікай колькасці кваліфікаваных дыпламатаў на радзіму можа стварыць для беларускіх уладаў пэўныя праблемы. Такое меркаванне выказаў Еўрарадыё польскі палітолаг-міжнароднік Войтэк Бародзіч.

Войтэк Бародзіч: “Такая армія незадаволеных дыпламатаў высокага рангу можа стварыць структурную праблему для кіраўніцтва Беларусі. Яны, канешне, атрымаюць нейкія нізкія пасады ў МЗС, але як доўга яны гэта вытрымаюць пасля Еўропы? Безумоўна, гэта не прывядзе да разбурэння ўсёй сістэмы, але можа весці да пачатку нейкай нелаяльнасці”.

Гэтыя ўплывовыя людзі, не выключае эксперт, могуць падштурхнуць кіраўніцтва краіны да чарговага наладжвання адносінаў з ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі