Фотарэпартаж з "Чарнобыльскага шляху" ў Мінску (+відэа)

"Чарнобыльскі шлях-2012" быў дазволены Мінгарвыканкамам.

ОНЛАЙН, фота і відэа з акцыі.

Удзельнікі збіраліся на пляцоўцы каля Нацыянальнай Акадэміі Навук.

Над дэманстрантамі было шмат сцягоў — нацыянальныя, еўрапейскія, партыйныя.

Калона паварочвае з праспекта Незалежнасці на вуліцу Сурганава.

Пазней міліцыянты прыйшлі ў кватэру Валянціны Двараковай, завезлі яе ў пастарунак, дзе ў дзяўчыны знялі адбіткі пальцаў. Супраць яе склалі пратакол за "парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў" (так яны ацанілі бела-чырвона-белы сцяг у яе руках) і адпусцілі.

Удзел у акцыі прадстаўнікоў сэкс-меншасцяў адзначыў тэлеканал "Беларусь-1".

Не ўсе ўдзельнікі шэсця захацелі праходзіць праверку, каб патрапіць на пляцоўку, дзе праходзіў мітынг. Напрыклад, туды не пайшлі восем расіянаў, якія вырашылі ехаць на чыгуначны вакзал і былі затрыманыя на прыпынку. Пасля праверкі дакументаў іх адпусцілі.

Паводле звестак праваабаронцаў, агулам пасля акцыі ў сталіцы былі затрыманыя каля 40 чалавек. Восем расіянаў і дзве беларускі неўзабаве былі адпушчаныя. Сярод тых, хто заставаўся ў ліку 30 чалавек у Савецкім РУУС — Мікола Дземідзенка, Міхась Мускі, Раман Васільеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі