Гомельскі метал-фэст "Масс Меdиум" зачыняецца

“Тое, што фэст не працягнецца ў далейшым ― гэта 100%. Ён будзе закрыты. А ці будзе дайграны гэты канцэрт і ці перарасце ён у канцэрт, прысвечаны Алегу, мы вырашым, калі будзем ведаць усе прычыны”, ― распавядае Еўрарадыё арганізатар фэсту “Масс Меdиум”, вядомы гомельскі музыка Павел Паўліхін.

Упершыню фэст “Масс Меdиум” праведзены ў 2000 годзе. Першы і некалькі наступных канцэртаў адбыліся ў клубе “Адрэналін”. Пасля яго закрыцця ММ пераехаў у Гарадскі цэнтр культуры. А калі ў 2010 годзе на рэканструкцыю закрыўся ГЦК, “Масс Меdиум” ператварыўся ў першы ў Гомелі open-air.

Сёлета фэст вярнуўся ў адрамантаваны Гарадскі цэнтр культуры. На жаль, вяртанне скончылася трагедыяй.

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі