Расія можа спыніць пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь з-за запазычанасці

Расійскі экспарцёр электраэнергіі "Інтэр РАО" заявіў, што Беларусь запазычылася за пастаўленую ў сакавіку-красавіку электраэнергію. Пра гэта РІА "Новости" паведаміў афіцыйны прадстаўнік кампаніі Антон Назараў.


Іншая, неафіцыйная крыніца ў расійскай кампаніі паведаміла журналістам, што Беларусь завінавацілася каля 54 млн долараў. "Інтэр РАО" паведаміла беларускаму боку, што з 23 гадзінаў беларускага часу 8 чэрвеня плануе зменшыць аб'ём электраэнергіі на 200 Мвт. Гэтага не адбудзецца толькі ў выпадку сённяшняй аплаты запазычанасці. 


Расійская газета "Коммерсант", у сваю чаргу, напісала, што абмежаванне паставак электраэнэргіі будзе доўжыцца 10 дзён. Пасля 19 чэрвеня пастаўкі могуць быць зусім прыпыненыя, калі не атрымаецца дамовіцца наконт пагашэння запазычанасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі