Лукашэнка: У бліжэйшы час могуць быць памілаваныя "палітвязні"

На нарадзе, прысвечанай пытанням знешняй палітыкі, кіраўнік Беларусі зрабіў гучную заяву. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў бліжэйшы час можа быць прынятае рашэнне аб памілаванні некаторых асуджаных, "якіх на Захадзе лічаць палітзняволенымі", паведамляе БЕЛТА.

Па словах Лукашэнкі, ён атрымаў "вал прашэнняў" пасля таго, як заявіў, што гэта асноўная ўмова для вызвалення. Калі ж з'явілася інфармацыя, што прашэнні напісаныя пад ціскам, кіраўнік дзяржавы загадаў праверыць гэтую інфармацыю. Ён кажа, што ў выніку атрымаў відэа, на якім палітвязні прызнаюцца, што напісалі прашэнні з уласнай волі. Не напісалі такія прашэнні, кажа Лукашэнка, толькі "адзін-два" вязні. 

Нагадаем, што вызвалення палітвязняў найперш патрабуе Еўрасаюз. З-за яго невыканання, супраць афіцыйнага Мінску пашыраліся санкцыі.

Фота — bnp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі