Маскоўская паліцыя гатовая да хапуна ля беларускай амбасады (фота)
У Маскве аўбываецца "маўклівая акцыя" ў знак салідарнасці з беларусамі. Людзі стаяць і пляскаюць у далоні насупраць амбасады Беларусі.
Паліцыя пакуль не ўмешваецца. Аднак ля будынку беларускага дыппрадстаўніцтва ўжо стаяць два міліцэйскія аўтобусы.
Пра гэта ў сваім Twitter’ы паведаміў вядомы расійскі блогер Рустэм Адагамаў.