Мінскі метрапалітэн узяты пад узмоцненую ахову
На ўваходах станцый другой лініі метро ("Аўтазавадская") у турнікетаў дзяжураць супрацоўнікі міліцэйскага спеназа, якія правяраюць торбы і пакеты.
Мінскі метрапалітэн ахоўваецца ўзмоцненымі нарадамі міліцыі. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў АУС па ахове мінскага метрапалітэна.
На ўваходах станцый другой лініі метро ("Аўтазавадская") у турнікетаў дзяжураць супрацоўнікі міліцэйскага спецназа, якія правяраюць торбы і пакеты ў людзей, якія уваходзяць у метро. Пры гэтым першая лінія метро ("Маскоўская") не працуе, а на станцыі "Купалаўская" другой лініі не ажыццяўляецца пасадка і высадка пасажыраў.