"Маўклівая акцыя" 29 чэрвеня
Па інфармацыі праваабаронцаў, у Мінску затрыманыя больш за 100 чалавек. (ФОТА+ВІДЭА+АЎДЫЁ).
Фотарэпартаж з акцыі можна паглядзець тут
Да 21.30 працуюць гарачыя тэлефоны Беларускага Хельсінкскага камітэту. Правабаронцы аказваюць прававую дапамогу па пытаннях незаконных затрыманняў. Тэлефоны:
+37544 578 34 51 (Velcom)
+37529 276 56 46 (МТС)
+37525 790 82 36 (Life)
Працуе і спецыяльны, "рэвалюцыйны" тэлефон Еўрарадыё +48 515 89 70 49, куды можна званіць і дасылаць смскі.
З'явіліся імёны першых затрыманых:
Аксіцёнак Андрэй
Богачек Ігар
Бандарык А.
Бацян І.М.
Бацян Л.В (56 год, разбітая галава)
Бутрыс С.А.
Баркоўскі Яраслаў
Варфаламеева О.
Васільеў Ільля
Грабавы Ўладзіслаў
Граблюк С.
Грузд А.В.
Даніла Ганчароў
Далівеля Артур
Гур'яновіч М.
Дзяніс Навіцкі
Кацярына Ерусалімская
Жалабковіч В.
Вадзім Казінец
Марына Кур'яновіч
Паліна Кур'яновіч
Ігар Кудлаеў
Слава Калядзіч
Вечаслаў Круг
Літвінчык Мікіта
Лелікаў Дзяніс
Ляўковіч Дзяніс
Кацярына Людвіг
Мензелеўскі А.
Махоцін Саша
Мартынава Е.В.
Ян Мельнікаў
Макарэвіч С.
Нічыпар К.
Зміцер Пятроўскі
Аляксей Пратасенка
Пратасенік Аляксей
Пуленовіч О.
Лена Семская
Старычаў Максім
Канстанцін Сіліпаў
Семская Алена
Стрэльчык Віталь
Сіліванаў Алег
Канстанцін Салькоў
Віталь Стрэльчык
Тумелевіч
Тунілевіч В.
Рыма Ўшкевіч
Ульянаўскі К.
Фенцік Паша
Фалалееў
Фоськаў К.
Філюта Аляксандр
Хажня В.
Хадасевіч Юрый
Чарвякоўскі Антон
Чарняк Максім
Максім Чарняк
Шчыткін А.
Шыш А.
Шмецялюк Саша
Шыманскі Яўген
Шыманскі Д.
Шведаў Раман
Яремченко Ягор
23:51 Затрыманым у Гомелі інкрымінуецца 17.1, іх адвезлі ў ІЧУ да суда. Прозвішчы затрыманых: Паноў, Усціменка, Самародаў, Ярмоленка, Белас.
22.01 У Савецкім РУУСе- 30-40 чалавек, Вадзіма Заміроўскага вызвалілі, акрамя Кур'яновіч і Людвіг тут Юля Маеўская і юнак Аляксандр Байда.
21.40 З Кастрычніцкага РАУС выпусцілі затрыманых журналістаў. Барысевіч, Талкачова, Гапон (Камсамолка), Авімава, Грыдзін (БелаПАН), Паташнікаў, Лябіціс (журналіст з Латвіі)
Васіль Сямашка, відэаператар БелаПАН. Разбіты лоб.
20.10 Затрыманых адвозяць у пастарункі міліцыі Савецкага і Фрунзенскага РУУС.
ПІНСК: У Пінску міліцыя не дала правесці маўклівую акцыю
Каля паўсотні міліцыянтаў ачапілі плошчу Леніна ў Пінску і падыходы да яе. Па перыметры плошчы паставілі патрульныя машыны і нават падагналі аўтазак. Міліцыянты не дазвалялі пінчукам праходзіць на плошчу, у некаторых правяралі дакументы. Тых, хто задаваў шмат пытанняў адводзілі ў аўтазак. Прынамсі, сведкі бачылі тры падобныя затрыманні.
Цікава, што прыкладна ў 18.30 міліцыянты затрымалі далёка ад плошчы Леніна пінчука, які раней актыўна ўдзельнічаў у дэмакратычным руху. Ён проста ішоў па сваіх справах. Яго адвезлі ў ГАУС, і праз хвілін 40 адпусцілі не складаючы пратаколаў і нават без прафілактычнай размовы. Былы актывіст кажа, што бачыў у міліцыі яшчэ аднаго апазіцыянера на "пенсіі".
ГОМЕЛЬ: Руслана Ўсціменку з Гомеля зноў затрымалі. Яго затрамлівалі два тыдні таму, 15 чэрвеня. Тады яму прысудзілі штраф за нібыта нецэнзурную лаянку.
Саша з Гомеля: "Я быў сведкам затрымання Руслана Усціменкі, якога затрымалі на мінулай акцыі і аштрафавалі. На яго ззаду наваліліся моцныя людзі ў цывільным, але ён паспеў крынуць "Санёк". І Саша паспеў пабачыць, як Руслана кудысці цягнуць. Пакуль невядома, дзе ён цяпер. Руслан Усціменка ішоў наперадзе ўсіх удзельнікаў акцыі, якія пасля плошчы пайшлі гуляць па вуліцах. За ім, верагодна, сачылі".
18.10 Затрыманы журналіст "Нашай Нівы" Алесь Пілецкі.
ГОМЕЛЬ: У Гомелі на плошчах Леніна і Паўстання падрыхтавана шмат чырвона-белых металічных турнікетаў. Іх выгрузілі на тратуары насупраць гомельскага філіялу “Белтэлекаму”, ля забаўляльнага цэнтру “Еўропа”. На плошчы Паўстання турнікеты стаяць побач з танкам Т-34 — помнікам Вызваленню, паведамляе Радыё Свабода.
БАБРУЙСК: У Бабруйску сёня адзначаюць дзень гораду. На галоўнай плошчы плануецца канцэрт. Яна агароджаная. Прыехаў АМАП і аўтазакі.
17.52 Слухачы Еўрарадыё паведамляюць, што на Кастрычніцкай плошчы міліцыя загадала вызваліць летнія кавярні на тратуары.
17.18 Кастрычніцкую плошчу агарадзілі турнікетамі і разбілі на сектары і “калідоры”. На ўваходах стаяць металашукальнікі. Перад гэтым сапёры з сабакам праверылі ўсе клумбы і слупы. На самой плошчы стаіць сцэна, а таксама аўтобус БТ, прадугледжаны для прамой трансляцыі або для запісу. Да плошчы пад’язджаюць аўтобусы з маладымі людзьмі ў суправаджэнні больш сталых. Яны праходзяць кантроль у металашукальніках і трапляюць на плошчу. Калі пачаўся дождж, усе схаваліся каля Палаца Рэспублікі.
У дворыку каля Купалаўскага тэатра стаяць аўтобусы з міліцыяй.
17.15 У многіх гарадах (Гродна, Брэст, Гомель, Магілёў, Віцебск і інш.) цэнтральныя плошчы занятыя пад афіцыёзныя мерапрыемствы. У Мінску на Кастрычніцкай плошчы плануецца дыскатэка ад БРСМ. Тым не менш каля плошчы збіраюцца аўтазакі, аўтобусы з праваахоўнікамі.
За дзве гадзіны да акцыі над мінскай плошчай пайшла залева.
Гомель. Плошчу Леніна рыхтуюць да перакрыцця. Супрацоўнікі ДАІ спыняюць машыны. Чалавек 10-15 міліцыі і спецназу. Міліцыя правярае дакументы ў мінакоў.