Міліцыя паведамляе ўжо пра 22 затрыманых удзельнікаў акцыі ў Брузгах

Прычым, па яго словах, 22 затрыманыя — лічба не канчатковая: яна можа павялічыцца або паменшыцца. Міліцыя працягвае высвятляць асобы арганізатараў і актыўных удзельнікаў акцыі, інфармуе БелаПАН


На ўжо затрыманых удзельнікаў акцыі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы па двух артыкулах Кодэкса пра адміністрацыйныя правапарушэнні. Іх вінавацяць у непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі ды парушэнні парадку арганізацыі масавага мерапрыемства. 


Шалькевіч таксама паведаміў, што пакуль не ўдалося выявіць, хто распыліў слёзацечны газ падчас акцыі ў Брузгах. Ад яго пацярпеў супрацоўнік міліцыі і адзін з мітынгоўцаў. Міліцыя кажа, што гэта зрабіў нехта з мітынгоўцаў. Самі ж удзельнікі акцыі вінавацяць спецназ. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі