Міністэрствам спорту будзе кіраваць генерал-маёр унутранай службы

Як паведамляе БЕЛТА, міністрам спорту стаў Аляксандр Шамко. Ад 2008 года ён быў намеснікам міністра па надзвычайных сітуацыях. Шамко мае званне генерал-маёра ўнутранай службы. У міністэрстве ён курыраваў зборную каманду па пажарна-выратавальным спорце. Яны чатыры разы станавілася чэмпіёнам свету — гэта найбольшая колькасць перамог прадстаўнікоў адной краіны ў гісторыі гэтага віду спорту.

Памочнікам прэзідэнта ў спартовай галіне стаў Максім Рыжанкоў.

Таксама Лукашэнка прапанаваў кандыдатуру Ігара Рачкоўскага на пасаду першага віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага Алімпійскага камітэта. Нагадаем, што былы кіраўнік Памежнага камітэту страціў сваю пасаду пасля скандалу з "цацачным дэсантам". Зараз ён узначальвае Беларускую федэрацыю ветразьнага спорту.

Змены ў кіраўніцтве спартовай галіны кіраўнік дзяржавы праводзіць пасля правальнага выступу беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Лондане.

У чацвер Лукашэнка правядзе паседжанне Выканкама НАК. На ім будуць вырашацца арганізацыйныя пытанні дзейнасці абноўленага Выканкама.

Фота Аляксандра Шамко — kii.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі