На пераходзе “Варшаўскі мост” у Брэсце пачалі збірацца пратэстоўцы
Пакуль там стаіць 10 чалавек, непадалёк знаходзіцца аўтазак.
Быў канфлікт журналісткі БелаПАН Міланы Харытонавай з супрацоўнікамі КДБ і міліцыі, бо яна іх фатаграфавала, паведаміў у жывым эфіры Еўрарадыё відавочца Віктар.
Затору на пераходным пункце ў Брэсце пакуль няма.