На прадпрыемстве “Пінскдрэву” зноў адбыўся пажар

Выпадак адбыўся 5 лістапада, паведамляе абласная міліцыя. У цэху фабрыкі крэслаў, які належыць холдынгу “Пінскдрэў”, пачала тлець электраправодка лакіравальнага станка.

Да прыбыцця выратавальнікаў пажарная ахова прадпрыемства ліквідавала пажар. Рабочыя самастойна пакінулі небяспечную зону. У выніку пажару пацярпелых няма, тэхналагічны працэс не парушан.

Нагадаем, што год таму, 25 кастрычніка на "Пінскдрэве" адбыўся вялізны пажар. Ад яго загінулі 14 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі