Нарвежскі тэрарыст наведваў Беларусь
Ён уважліва вывучаў палітычны рэжым у Беларусі і называе яго "дыктатарскім", але адзначае "нардычны характар" большасці жыхароў краіны.
Тэрарыст Андэрс Брэйвік, які забіў 93 чалавека ў Нарвегіі, хацеў "пераменаў у грамадстве". Як стала вядома "Беларускаму партызану", Брэйвік год таму наведваў Беларусь.
У сваім маніфесце "A European Declaration of Independence", які апублікаваны ў інтэрнэце, нарвежскі тэрарыст апісвае Беларусь як краіну, якая пацярпела ад Чарнобыля. Брэйвік асуджае рэжым Лукашэнкі, пішучы аб продажах сельскагаспадарчай прадукцыі з забруджаных тэрыторый.
Тэрарыст дзеліць еўрапейцаў на тры еўрапейскіх расы. Беларусаў ён адносіць да нардычных народаў, да нардычнага тыпу. У якасці прыкладу нацыяналістычнай партыі, чамусьці, прыводзіць Ліберальна-дэмакратычную партыю Сяргея Гайдукевіча.
Фота — Reuters