Пагадненне аб адзіным плане дзеянняў падпісала толькі “тройка”

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік старшыні руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч. Ён адзначае, што яшчэ два суб’екты перамоваў таксама згодныя з заявай па большасці пунктаў.

Юрась Губарэвіч: "Падпісанне гэтага пагаднення не змяняе фармат кааліцыі. Пад дакументам стаяць подпісы трох з шасці суб’ектаў... Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) далучылася да пагаднення ўжо па-за межамі гэтай структуры. Адносна іншых суб’ектаў — на сёння ёсць згода па большасці пунктаў, дэклараваных у заяве, з боку партыі "Справядлівы свет". Таксама блізкую пазіцыю займае АГП".


Першачарговай задачай дэмакратычных арганізацый, як запісана ў дэкларацыі, з'яўляецца каардынацыя дзеянняў прыхільнікаў розных форм удзелу ў выбарах. У дакуменце ўтрымліваецца патрабаванне неадкладнага вызвалення палітзняволеных.

Нагадаем, што менавіта гэты дакумент мелася падпісаць так званая “шасцёрка”, у якую апроч руху "За Свабоду", Партыі БНФ, кампаніі "Гавары праўду", уваходзяць Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" і аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". Але спроба падпісання скончылася скандалам паміж Аляксандрам Фядутам (“Гавары праўду”) і Віталём Рымашэўскім (аргкамітэт БХД).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі