Памёр філосаф Уладзімір Конан

"Патрыярха беларускай філасофіі" не стала ўначы на 6 чэрвеня, піша nn.by. Яму ішоў 78-ы год. 


Уладзімір Конан нарадзіўся 23 красавіка 1934 года ў вёсцы Вераскава Навагрудскага раёна. Доктар філасофскіх навук па спецыяльнасці "эстэтыка". Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў 1984 годзе за ўдзел у напісанні цыкла калектыўных манаграфій па гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі (апублікаваны ў 1973-1980). Аўтар прац "Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917-1934 гг.)" (1968), "Ад Рэнесансу да класіцызму" (1978), "Святло для людзей: Родная мова і культура ў эпоху перабудовы" (1989), "Святло паэзіі і цені жыцця: Лірыка Максіма Багдановіча" (1991) ды іншых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі