Кастусёў пра ўправу БНФ: Цяпер улады вырашаць, што з намі рабіць

Рашэнне пачало дзейнічаць з моманту абвяшчэння. Як паведаміў Еўрарадыё намеснік старшыні партыі Рыгор Кастусёў, гэта азначае, што камунальнікі маюць законнае права ў любы момант выселіць партыю. 

Кастусёў: “Час высялення надышоў, але мы маем права абскардзіць рашэнне калегіі ў Вышэйшым гаспадарчым судзе. Але ўжо гэты зварот не мае юрэдычнай сілы, на тое, каб мы яшчэ заставаліся ў офісе. І тут ужо ўлады будуць вырашаць, што з намі рабіць — могуць высіляць сілавым шляхам”.


Партыя БНФ збіраецца абараняць Сядзібу. Знайсці новае памяшканне ў сталіцы арганізацыя не змагла. Па словах Кастусёва, дзевяць спробаў арэнды скончыліся безвынікова: уладальнікі памяшканняў у апошні момант адмаўляліся ад ранейшых прапановаў. 


Далейшы план дзеянняў Партыя БНФ абмяркуе сёння на паседжанні Ўправы. Яно пачнецца ў 18.30. 


Нагадаем, што памяшканне Сядзібы БНФ арандаваў больш за 20 гадоў. Камунальнікі вырашылі не працягваць дамову арэнды. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі