Польская пракуратура распачне справу аб знявазе беларускага сцяга?

Інцыдэнт адбыўся 25 чэрвеня на матчы чэмпіяната Еўропы па баскетболе сярод жанчын у польскім Быдгашчы. Беларускі тады гулялі з літоўкамі. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, не дазволіла групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белы сцяг і даволі груба выдаліла беларусаў са стадыёну. Ахоўнікі спаслаліся на тое, што Міжнародная федэрацыя баскетболу супраць таго, каб за нашу каманду заўзелі пад неафіцыйнай сімволікай.

Пазней улады Быдгошчы прынеслі прабачэнні беларусам. Міжнародная федэрацыя баскетболу, якая выступала арганізатарам матчу, не выбачалася.

Заяву ў пракуратуру занёс Ігар Шчэкарэвіч —  адзін з пацярпелых на матчы беларусаў.  Ігар абвінавачвае ахову матча і арганізатараў у знявазе беларускага нацыянальнага сімвалу і парушэнні яго асабістай недатыкальнасці.

Ігар Шчэкарэвіч: "Я быў у судовага лекара, які зафіксаваў у мяне сінякі па правай руцэ. Гэта вынік таго, што ахова вынесла мяне з залі з ужываннем сілы. Ні ахова, ні арганізатары матча з да гэтага часу не выбачыліся перад беларусамі за знявагу беларускага сцяга. Гэта зрабілі толькі ўлады Быдгошча. Перад тым як занесці заяву я чакаў амаль 3 тыдні на выбачэнні. Але  відавочна тыя асобы, якія здзейснілі злачынства лічаць нармальнай рэччу знявагу беларускіх нацыянальных сімвалаў. Таму трэба выкарыстоўваць прававыя нормы для пакарання гэтых асобаў. Хачу падзякаваць за юрыдычную дапамогу праваабаронца Андрэя Жукаўца і ўкраінскі Цэнтр "Супрацоўніцтва без межаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі