Рыгора Барадуліна выпісалі з лякарні

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін правёў у лякарні каля двух тыдняў. Яго паклалі туды пасля таго, як кардыяграма засведчыла парушэнне рытму сэрца. Хоць дзядзька Рыгор і адмаўляўся ад шпіталізацыі, лекары настаялі, бо сітуацыя была небяспечная.

Цяпер Рыгор Барадулін пачувае сябе лепш, хоць і не ідэальна. Паэт прызнаецца, што родныя сцены заўжды лепш лякарні. Але шчыра дзякуе лекарам, якія апякуюцца ім. Барадулін збіраецца хоць на рэшту лета паехаць у родную маміну хату ва Ушачах. Там паэт заўжды пачуваецца лепш і набіраецца сіл і энергіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі