Савет ЕС растлумачыў, якім чынам можна выйсці з "чорнага спісу"
Беларускія чыноўнікі, суддзі, пракуроры, міліцыянты могуць даслаць у Брусель просьбу перагледзець рашэнне аб іх уключэнні ў лік невыязных.
У афіцыйным бюлетэні Еўрасаюза сёння было апублікаванае паведамленне для асобаў, якія патрапілі ў "чорны спіс" беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. Еўрарадыё змяшчае пераклад гэтага дакумента.
"Паведамленне да ўвагі асобаў, да якіх прымяняюцца абмежавальныя захады, прадугледжаныя рашэннем Савету № 2010/639/CFSP і пастановай Савету (EC) № 765/2006, датычна абмежавальных захадаў супраць пэўных службовых асобаў Беларусі (2011/C 153/06)
САВЕТ ЕЎРАПЕЙСКАГА САЮЗУ,
Наступная інфармацыя прыведзена да ўвагі асобаў, пазначаных у дадатку да рашэння Савету № 2010/639/CFSP (1), у выкананне Рашэння Савета 2011/302/CFSP (2), і ў дадатку IA да Пастановы Савета (EC) No 765/2006 (3), у выкананне Пастановы Савета (EС) No 505/2011 (4), датычна абмежавальных захадаў супраць пэўных службовых асобаў Беларусі.
Савет Еўрапейскага Саюзу вырашыў, што асобы, пазначаныя ў вышэйзгаданых дадатках, павінны быць уключаныя ў спіс асобаў, супраць якіх прымяняюцца абмежавальныя захады, прадугледжаныя Рашэннем № 2010/639/CFSP і Пастановай (EC) No 765/2006.
Звяртаем увагу зацікаўленых асобаў на магчымасць падаць заяву ў кампетэнтныя органы адпаведных дзяржаваў-сябраў ЕС, як пазначана на вэб-сайтах у дадатку II да Пастановы (EC) № 765/2006, для таго, каб атрымаць паўнамоцтвы выкарыстоўваць замарожаныя рахункі для асноўных патрэбаў ці для мэтавых плацяжоў (Артыкул 3 Пастановы).
Зацікаўленыя асобы могуць падаць запыт у Савет, разам з суправаджальнай дакументацыяй, што рашэнне аб уключэнні іх у вышэйзгаданы спіс павінна быць перагледжана, па наступным адрасе:
Савет Еўрапейскага Саюза
Галоўны сакратарыят
Rue de la Loi/Wetstraat 175
1048 Bruxelles/Brussel
BELGIQUE/BELGIË
Увага зацікаўленых асобаў таксама звяртаецца на тое, што рашэнне Савета можа быць аспрэчана ў судзе агульнай юрысдыкцыі Еўрапейскага Саюза, у адпаведнасці з умовамі, пазначанымі ў артыкуле 275, параграф 2, і ў артыкуле 263, параграфы 6 і 4, Дамовы аб функцыянаванні Еўрапейскага Саюза".
Спіс 13-ці чалавек, якіх Савет ЕС учора далучыў да "чорнага спісу", можна паглядзець тут