Суды над кіроўцамі, затрыманымі ў “Брузгах”, адкладаюцца
У Гродзенскім раённым судзе не аказалася сёння суддзяў.
Як паведамляе сайт "Вясна", усе суддзі 13 чэрвеня знаходзяцца на розных выязных паседжаннях.
Паводле папярэдніх звестак, учора ў Брузгах спецназ затрымаў 14 чалавек. Як адзначае БелаПАН, з хімічнымі апёкамі вачэй у больніцы трапілі адзін міліцыянт і адзін з удзельнікаў мітынгу. Нагадаем, што для разгону акцыі парваахоўнікі ўжылі слёзацечны газ.
Кіроўцы пратэставалі супраць мытных новаўвядзенняў, якія забараняюць вываз тавараў і прадуктаў. На мяжу, заблакаваную аўтамабілямі, прыязджаў старшыня Гродзенскага аблвыканкаму Сямён Шапіра. Аднак перамовы з пратэстоўцамі, якія патрабавалі скасаваць указ прэзідэнта пра абмежаванні, завяршыліся ўрэшце брутальным разгонам і затрыманнямі кіроўцаў.