Сярод затрыманых на панк-канцэрце ў Мінску ёсць журналіст

24 сакавіка ўвечары ён прысутнічаў на канцэрце ў ДК МТЗ, дзе былі жорстка затрыманыя каля сотні чалавек. Канцэрт даваўся ў падтрымку руху “Ежа замест бомбаў”. Позна ўвечары былі вызваленыя ўсе затрыманыя на канцэрце дзяўчаты, а таксама большасць хлопцаў. Журналіст Радыё Рацыя і яго грамадзянская жонка Алена Дубовік засталіся ў пастарунку.

Па звестках праваабаронцаў, 13 чалавек у панядзелак будуць судзіць. Адзін чалавек знаходзіцца ў лякарні, бо яго моцна збілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі