фанатэка

  • Рэпартажы
  • Таўкачыкі: "Няхай сонейко свеціць ясненько, як наш гарбуз!"

Таўкачыкі: "Няхай сонейко свеціць ясненько, як наш гарбуз!"

Падчас сёмага фэста "Таўкачыкі на Каляды" бабулі з Раздзялавічаў замест зоркі калядавалі з гарбузом, а гурт "Нагуаль" заспяваў па-беларуску.

Аўтар: Маша Калеснікава 11.01.2012 17:22

120111 Ma6a Tauka4yki.mp3

Фольк-мадэрн-фэст “Таўкачыкі на Каляды” распачаў сезон фестываляў этнічнай музыкі новага 2012 года. Распачаў як мае быць, з усімі традыцыйнымі для зімовых святаў атрыбутамі: каляднай зоркай, казой, механошам, калядкамі ад бабулек і сучасных інтэрпрэтатараў фальклору. Праўда, месца для такога кшталту свята выглядала занадта пампезным і строгім – Палац культуры прафсаюзаў. Адпаведна, ніхто так і не рызыкнуў кінуцца ў танцы ды падхапіць задорныя сэты бабуль, гуртоў “Ветах”, “Нагуаль” ды ансамбля “Авіндар” Масуда Талебані. Менавіта гэтыя героі найбольш спадабаліся гледачам.

Сяргей: “Мне Масуд Талебані больш за ўсё спадабаўся. Гэта было неяк пранікнёна і меланхалічна. І бабулькі самыя апошнія з Ганцавічскага раёна... Атмасфера была. Я быў ў пазамінулым годзе на “Таўкачыках”, калі прыязджала Orkiestra Sw. Mikolaja. А калі параўноўваць фэст з мінулымі, дык, скажу, што ён трымае ўзровень”. 
Юр'я
Атмасфера свята пакінула падвойнае ўражанне. Былі бабулі, выступ якіх можа рухаць сцены, былі сучасныя зоркі этна-музыкі “Дзівасіл”, “Нагуаль”, “Юр’я”, “Ветах”. І нягледзячы на карцінку, гледачоў не пакідала адчуванне нейкай схаванай прыгнечанасці. Магчыма, не хапала Рыгора Сітніцы ў ролі вядучага, добрага гуку, сапраўднай фестывальнай энергіі ці карагодаў паміж крэсламі. А магчыма, мае рацыю музыка Андрусь Такінданг, які кажа, што папулярнасць фольку крыху пахіснулася.
Фальклорны ансамбль з вёскі Хатынічы Ганцавічскага раёна
 

Андрусь Такінданг: “Быў перыяд, калі гэта культура была больш цікавая. Цяпер ёсць, пэўна, нейкі спад цікавасці людзей да аўтэнтыкі. Гэта такія законы музычныя, і тут няма чаго крыўдаваць. Але я спадзяюся, што адбудзецца пералом і зноў будзе цікавасці і залы убудуць поўныя менавіта на такіх фестывалях”.

Ветах

 

На думку Такінданга, прычынай не самай фестывальнай атмасферы фэста стала таксама няпоўная глядацкая зала. Адсутнасць добрай рэкламы – адна з заўважных хібаў арганізацыі імпрэзы.

Андрусь Такінданг: “Ёсць хіба ў рэкламе фестывалю. Чаму не поўная зала, калі, скажам, гурт “Нагуаль” адзін збірае гэтую залу, а тут многа гуртоў было. Чаму не парупіліся арганізатары, каб многа тут людзей было? Тады б, магчыма, была атмасфера яшчэ лепшая. Магчыма, тут віна месца. Але калі б было больш людзей, было б проста яшчэ весялей”.

 

Дзівасіл

 

Яшчэ фэст “Таўкачыкі на Каляды” агаліў адну з праблем беларускіх этна-гуртоў – праблему рэпертуару. “Юр’я”, якая паўстала на сцэне ў абноўленым складзе, выканала песні 10-гадовай даўніны. “Дзівасіл” выдаў соты варыянт знакамітай “Стралы”, “Вір чу Віра”, а “Нагуаль” – свой стогадовы хіт пра “каханне”. Праўда, падчас выступу гурта адбылася знакавая падзея. Увага! “Нагуаль” упершыню заспяваў на беларускай мове! На чалавечай мове!

nagual.mp3


Нагуаль

 

Сёлетнія “Таўкачыкі”, як і мінулагоднія, адбыліся пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі, што, безумоўна не можа не радаваць. Дзякуючы гэтаму, ідэолаг фэста і музыка Юры Выдронак змог прывезці цэлую армію бабуль і народных выканаўцаў з Ганцавічскага і Іванаўскага раёнаў. Як і абяцаў Выдронак, бабулі з вёскі Раздзялавічы паказалі незвычайны калядны абрад з гарбузом замест каляднай зоркі. Увогуле, самым вялікім святам фэст стаў для бабуль: у свае за 70 яны спявалі ў цэнтры Мінска амаль пад галоўнай ёлкай краіны!

 Бабулі з вёскі Раздзялавічы

razdzialawichy 11.mp3

Мотальская зборня з Іванаўскага раёна

 

Уладзімір: “Увогуле ўсё, што тут адбылося, вельмі класна, таму што не кожны дзень і не кожны месяц, на жаль, у нас у Беларусі адбываюцца такія мерапрыемствы, таму вельмі спадабалася”.

Юры Выдронак
“Я так разумею, Выдронак – тут самы прасунуты чувак”, - збягаючы з канцэрта сказала Руся. Так, Выдронак малайчына: практычна адзін цягам дзесяцігоддзя ён ладзіць свае “Таўкачыкі” – ходзіць па кабінетах і распавядае сур’ёзным дзядзькам у пінжаках пра карані, Арыяварту і Калі-чакру. І пра тое, што гэта нельга забываць, каб не разгнявіць продкаў.

Юр'я

Бабулі з Хатынічаў

Калыханка

Дзівасіл

Ветах

Нагуаль

Масуд Талебані і Авіндар

Мотальская зборня

 

 


Каментары

  • Арына, Чтв, 2012-01-26 12:06

    Я думаю,што няма добрай журналістыкі і добрых масмедыя. Добрай дзяржаўнай палітыкі і адукавасьці. Куча цудоўных этнічных сучасных праектаў. Куча моладзі і энэргіі. А інфармацыі - нуль. Вось напрыклад Еурарадые які загаловак для артыкула пра Таукачыкі выбрала? Таўкачыкі: "Няхай сонейко свеціць ясненько, як наш гарбуз!"- узровень Інстытута культуры - сюсі-пусі. ніякай падзеі! Я нават артыкул чытаць не хацела - чарка і скварка - і голоўны герой Масуд Талібані! Гэта у нас журФАК так працуе. самаулюбеныя, неглыбокія і пасіўныя журналісты! выканаўца павінен усе арганізаваць, атыграць і яшчэ з журналістаў напісаць прафесійны матэрыял а яны будуць запытвацца пра "пасьцельныя" сцэны і негатыўна абмяркоўваць наш бьылы шоў- бізнэс - Вольскага і Міхалка. Гэты вы тут пішаце пра Выдронка, а "дзевачкі" і "хлопчыкі" з еурарадые ня ведаюць, хто ствараў Палац, Крыві і Юр ю. Ім і не цікавыя працэсы этнічныя і яны у гэтым не разбіраюцца і разбірацца не жадаюць. Нават этнаджаз іх мала цікавіць - сцеб і сюсі-пусі - хаця зацікаўленасьць да да апрацаванага фольку у людзей вельмі вялікае - дык пра гэта ж трэба пісаць умеючы! Мне часам хочацца напісаць спонсарам Еурадые - за што і каму яны плоцяць грошы. Расейцы і палякі ціха зьбіраюць наш фольк і вывозяць, а мы - ах, Масуд Талібані! Чужое - зауседы лепшае!-таму што самі з дзярэўні!

  • Юля, Чтв, 2012-01-12 12:21

    Анонимный, Wed, 2012-01-11 22:57 Выдронак - сапраўды адзін з апошніх змагароў за этнічную музыку. Да генерацыі 1990-х - часам шмат заўваг, але дзе яна - актуальная і наватарская моладзь з этнічным репертуарам? высуньце, нарэшце, галаву з-пад коудры і паглядзіце па бакох: Akana, Настка Някрасава і FolkRoll, электронная Shuma - ужо тры назвы.

  • Анонимный, Срд, 2012-01-11 22:57

    Выдронак - сапраўды адзін з апошніх змагароў за этнічную музыку. Да генерацыі 1990-х - часам шмат заўваг, але дзе яна - актуальная і наватарская моладзь з этнічным репертуарам?

  • Што думаеш? Выкажы сваё меркаванне

    На сайце не адлюстроўваецца.
    To prevent automated spam submissions leave this field empty.
    Стужка навінаў:

    У першым кваліфікацыйным раўндзе яна саступіла ў трох партыях Алізі Карнэ з Францыі — 4:6, 6:2, 4:6, інфармуе "Прессбол".

    Ім давядзецца шыць "розныя вырабы", рабіць "нескладаны рамонт", збіраць мэблю, а таксама наводзіць парадак у дварах навучальных установаў.

    Паводле слоў жонкі праваабаронцы Наталлі Пінчук, гэта адбылося ў аўторак, 22 траўня.

    Палітолаг Павел Усаў тлумачыць механізмы дзеяння рэжыму праз звычайных грамадзянаў, нават з рэжымам не згодных.

    У сённяшняй заяве амерыканскага фінансавага ведамства "Трастбанк" і "Крэдэксбанк" былі ўключаныя ў секцыю 311 Патрыятычнага Акту ЗША.

    На другім месцы па колькасці беларускіх грамадзян, якія адбываюць пакаранне за здзейсненыя злачынствы — Польшча.

    Гэтая краіна атрымала самы высокі паказчык па індэксе найлепшага жыцця, які разлічвае Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

    У Мінску працягваюць пакідаць жыхароў некаторых вуліц без гарачага водазабеспячэння.

    З турмы дызайнер просіць, каб калегі напісалі яму пра “Млын моды”.

    Яны могуць з'явіцца ў школе з польскай мовай навучання, каб "разгрузіць" перапоўненую суседнюю школу.