Тэлеканалы СТВ і АНТ зноў вызваленыя ад выплаты падаткаў

Ім былі зробленыя праўкі ва ўказ ад 2009 года "Аб дзяржаўнай падтрымцы тэлерадыёкампаній". Дату "2012", калі сканчалася яго дзеянне, памянялі на "2015".

Такім чынам, да 31 снежня 2015 года закрытыя акцыянерныя таварыствы "Другі нацыянальны тэлеканал" (АНТ) і "Сталічнае тэлебачанне" па-ранейшаму атрымаюць "дзяржаўную падтрымку ў выглядзе субсідый з рэспубліканскага бюджэту ў межах сумаў падаткаў на прыбытак і даданую вартасць ад прадпрымальніцкай дзейнасці", заплачаных у гэты перыяд у бюджэт. Прычым, сродкі гэтыя мусяць быць накіраваныя на стварэнне і развіццё базы тэлеканалаў, вытворчасць фільмаў, набыццё правоў на трансляцыю аўдыёвізуальных твораў ды на стварэнне ўласных перадачаў.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі