У Баранавічах ухілістаў ад вайсковага прызыву аштрафавалі амаль на $3000

Трох маладых людзей 24-х, 18-ці і 23 гадоў судзілі за ўхіленне ад вайсковага прызыву — яны не прайшлі медычную камісію. Хлопцам прысудзілі штраф у памеры 200, 150 і 300 базавых велічынь адпаведна. Агулам — 22 мільёны 750 тысяч рублёў альбо амаль 3 тысячы долараў. Як яны заплацяць гэтыя грошы, невядома, бо ўсе трое — беспрацоўныя.

З баранавіцкага ваенкамата ў пракуратуру перададзены справы яшчэ на 10 прызыўнікоў, якія ўхіляюцца ад вайсковай службы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі