У Брэсце прайшлі вучэнні міліцэйскага спецназу (фота)
На стадыёне "Брэсцкі" сілавікі трэніраваліся "супакойваць" футбольных заўзятараў.
Нагадаем, што нядаўна было прынятае рашэнне аб сумесным забеспячэнні парадку на бліжэйшых матчах ФК "Брэст", сіламі клуба і міліцыі.
Чэмпіянат Беларусі ў вышэйшай лізе стартуе 24 сакавіка, а першы хатні матч "Брэст" правядзе 6 красавіка, калі ў горад над Бугам прыедзе барысаўскі БАТЭ.