У Гродне на цэнтральнай плошчы стыхійна разгортваюць кірмаш
Ад 29 чэрвеня і да канца тыдня на Савецкай плошчы будуць гандляваць прадпрыемствы і крамы горада.
Як стала вядома Еўрарадыё, гарадскія прадрыемствы атрымалі тэрміновы загад арганізаваць гэтакі “кірмаш”. У дадзены момант на Савецкай ужо ўсталёўваюць намёты да прылаўкі. Прычыны такога спантаннага рашэння невядомыя.