У гродзенскім судзе пачалі выносіць прысуды “за Брузгі”

Справы затрыманых падчас акцыі на памежным пераходзе ў Брузгах пачалі разглядаць у Гродзенскім раённым судзе. І нават па некаторых з іх ужо вынесеныя прысуды. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў канцэлярыі суда.

Праўда, колькі чалавек будуць судзіць, якія абвінавачванні ім выстаўленыя і што за пакаранні атрымалі тыя, чые справы ўжо суддзя паспеў разгледзіць, у канцылярыі не паведамілі.


Канцылярыя Гродзенскага раённага суда: “Ні колькі матэрыялаў, ні якія пакаранні — нічога ў нас пакуль няма, таму нічога сказаць не можам”.

Не здолелі ў канцэлярыі нават назваць прозвішча суддзі, які разглядае справы. Дазнацца ж гэтага ў судзе аказалася немагчымым — датэлефанавацца ўдалося толькі суддзі Жане Сафарэвіч, якая катэгарычна адмовілася ад любых каментароў.


Між тым, як паведаміў Еўрарадыё першы намеснік начальніка — начальнік крымінальнай міліцыі Кастрычніцкага РАЎС Гродна Аляксандр Траско, большасць удзельнікаў акцыі ў Брузгах абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

Як паведаміў Еўрарадыё ўдзельнік акцыі ў Брузгах Сяргей, у судах затрыманым даюць штрафы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі