У Мінску пачынаюцца суды над затрыманымі падчас суботняга канцэрту
Чакаецца, што яны пройдуць у судах Цэнтральнага і Партызанскага раёнаў сталіцы.
Нагадаем, што 24 сакавіка ў мінскім ДК МТЗ павінен быў адбыцца панк-канцэрт у падтрымку ФНБ-груп (гэта рух, прыхільнікі якога раздаюць бяздомным веганскую і вегетарыянскую ежу). Але не паспеў канцэрт пачацца, як у залю ўварваўся спецназ і затрымаў амаль усіх прысутных, гэта было каля сотні чалавек. Многіх пасля адпусцілі, на Акрэсціна апынуліся 13 чалавек, якія чакалі там суда.
Як паведамляе сайт belarus.indymedia.org, аднаго з затрыманых, Ігара Трухановіча, 25 сакавіка забрала "хуткая". Ён знаходзіцца ў бальніцы з лёгкім сатрасеннем мозгу.