У Мінску затрымлівалі намесніка кіраўніка амбасады Швецыі
У ходзе маўклівай акцыі пратэсту 22 чэрвеня ў Мінску быў затрыманы намеснік кіраўніка амбасады Швецыі ў Беларусі - другі сакратар Дэвід Эмтестам.
Пра гэта паведаміла шведская газета Aftonbladet.
Другі сакратар амбасады Швецыі ў Мінску Дэвід Эмтестам быў затрыманы байцамі спецназа і супрацоўнікам міліцыі і запіхнуты ў аўтазак нягледзячы на тое, што настойліва прад'яўляў сваё дыпламатычнае пасведчанне. Фота, якія захавалі момант затрымання шведскага дыпламата, ужо абляцела ўвесь свет.
У яго праверылі дакументы і адпусцілі.
Адзначым, паколькі пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан цяпер знаходзіцца ў адпачынку, Эмтестам выконвае абавязкі кіраўніка дыпмісіі.
фота: TUT.BY