У панядзелак у Мінску і Гродне пройдуць суды
Ленінскі раённы суд Гродна а 9-й гадзіне пачне разгляд справы траіх маладафронтаўцаў.
Наталлю Турэйку, Беабату Грабоўскую і Аляксандра Соткіна міліцыя затрымала 24 сакавіка, калі яны расклейвалі ўлёткі да Дня Волі. У пастарунку на маладых людзей склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння.
Верагодна, 26 сакавіка ў Мінску пройдуць суды над 15 затрыманымі 24 сакавіка падчас канцэрту ў мінскім палацы культуры МТЗ.