Ліга Еўропы: "Вентспілс" — "Шахцёр" — 3:2
У латвійскім Вентспілсе прайшоў матч 2-га кваліфікацыйнага этапа Лігі Еўропы.
"Шахцёр" выйшаў на поле ў наступным складзе: Цыгалка, Балановіч, Каламыц, Янушкевіч, Лявончык (капітан), Грэнькоў, Алумона, Камароўскі, Сітко, Кірэнкін, Палякоў.
Салігорскі "Шахцёр" упэўнена пачаў матч. Гол на 6-й хвіліне забіў Юрый Каламыц. Яшчэ некалькі выдатных галявых момантаў салігорцы не рэалізавалі. На 39-й хвіліне арбітр не залічыў гол, забіты Аляксандрам Алумонам.
На 52-й хвіліне гаспадары поля зраўнялі лік, скарыстаўшыся памылкай гарнякоў (вызначыўся Мвонда). Але на 73-й хвіліне Дзмітрый Камароўскі выводзіць "Шахцёр" наперад — 2:1. Аднак неўзабаве гаспадары з пенальці зраўнялі лік (зноў забіў Мвонда), а ўжо ў даданы час забілі пераможны гол (Марцінэс).
Нагадаем, у першым матчы "Вентспілс" выйграў у "Шахцёра" з лікам 1:0.