Азаранка і Шарапава вырашаць, хто з іх — першая ракетка свету
У суботу тэнісісткі згуляюць у фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі.
У паўфінале Australian Open Вікторыя Азаранка перамагла бельгійку Кім Клійстэрс з лікам 6:4, 1:6, 6:3. Беларуска выйшла ў фінал адкрытага першынства Аўстраліі па тэнісе ўпершыню. Прызавы фонд турніра, які праходзіць у Мельбурне, складае 11 млн. 806 тыс. долараў ЗША.
Другой фіналісткай стала Марыя Шарапава, якая ў цяжкай барацьбе перамагла чэшку Петру Квітаву — 6:2, 3:6, 6:4.
"Працягваць жыць марай і атрымліваць асалоду ад кожнага моманту гэтага! Выдатны матч сёння, і я сапраўды шчаслівая! Падтрымка выдатная... цаню гэта", — напісала Вікторыя Азаранка ў Twitter.