За год гандлёвы абарот Беларусі з краінамі ЕС павялічыўся на 153%

Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Калі на студзень 2011 года абарот з ЕС склаў 895,2 млн долараў, дык на студзень 2012-га — 2 млрд 264,9 млн. Экспарт за год беларускіх тавараў у Еўрасаюз павялічыўся ў 4 разы! Імпарт жа вырас толькі амаль на 115%.

Сальда знешняга гандлю сёлета станоўчае — 126,1 млн долараў. Але за кошт чаго? Бо сальда з краінамі СНД адмоўнае — 919,5 млн долараў, з краінамі Мытнага саюза таксама — аж 1 млрд 172 млн долараў, з Расіяй таксама адмоўнае — 1 млрд 210,3 млн долараў! А вось з Казахстанам станоўчае — 38,3 млн долараў. Аднак не Казахстан выцягнуў сальда знешняга гандлю Беларусі ў плюс, а Еўрасаюз — сальда з ім станоўчае — 1 мільярд 216 мільёнаў 300 тысяч долараў!

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі