Сэкандхэнды адкрываюцца як і прадуктовыя магазіны

121213_savich_sekond.mp3

Дырэктар сеткі “Эканом-сіці” Наталля заўважае, што за год яны адкрылі тры крамы. Ці беларусы масава пайшлі ў сэканд-хэнды?

У іншых раёнах сталіцы: у Партызанскім і Маскоўскім — гэту тэндэнцыю не пацвярджаюць. Маўляў, гандлёвыя кропкі сэканд-хэндаў адкрываюцца ў такой жа прапорцыі, як і… прадуктовыя крамы.


Сэканд-хэнды сталіцы з большага выглядаюць прыстойна. Калі б не пах рэчаў — звычайны магазін. Здзіўляюць кошты, бо даўно не бачыла майкі па 30-40 тысяч рублёў, джынсы і джэмперы за 70 тысяч і сукенкі за такія ж грошы. У краме сэканд-хэнду “Мега” кажуць, што ёсць рэчы і па мільёне рублёў — калі гэта дублёнка.


Нацэнка на рэчы такая ж, як і ў звычайных крамах — 30%, кошт яшчэ залежыць ад зношанасці і нават ад моды:


“Мы адсочваем модныя тэндэнцыі, глядзім ступень паношанасці і адпаведнасць модзе. Нават калі зусім не ношаная, але старога фасону — не будзе каштаваць дорага”.


Тым часам звычайныя крамы прапаноўваюць беларусам растэрміноўку на пакупку вопраткі.


Беспрацэнтны крэдыт на адзенне можна аформіць у магазіне на суму да 15 мільёнаў рублёў і выплачваць грошы цягам чатырох месяцаў. Кансультант “Белросбанка”  Кацярына, што працуе ў ЦУМе, кажа Еўрарадыё, што гэта вельмі папулярна перад зімой.


“І тэхніку, і адзенне-абутак. Паліто, напрыклад. Звычайна сума пакупкі не перавышае 3 мільёны. Асноўная маса бярэ на 2 мільёны”.


Ва ўнівермагу “Беларусь” мне асабіста нават рэкамендуюць расцягнуць выплаты на некалькі месяцаў, калі я хачу натуральнае футра:


“Гэта вельмі добра. На шубы і шапкі, золата-брыльянты. Няма чаго сумнявацца І мы вельмі радыя, і пакупнікі… Да 15 мільёнаў!”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі