Самалёт крамлёўскіх журналістаў 4 гадзіны кружыў над Гроднам і сеў у Мінску
Прычынай стала непагадзь: гродзенскі аэрапорт не прымаў самалёты.
Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка мусяць наведаць сумесныя вайсковыя вучэнні "Захад-2013" на Гожскім палігоне побач з Гроднам. Але непагадзь прымусіла крамлёўскі пул амаль чатыры гадзіны кружыць над Гроднам, а потым сесці ў Мінску, піша РБК.
Перадавы борт з крамлёўскім пулам мусіў прызямліцца ў Гродне ў 7.30 раніцы. Пуцін мусіў прыбыць у Гродна ў 10.30, а на Гожскі палігон — у 11.10. Але на момант прызямлення журналістаў Пуцін яшчэ нават не вылецеў з Масквы. Праўда, вайскоўцы кажуць, што вучэнні ніхто не адмяняў.
Нагадаем, што сумесныя вайсковыя вучэнні "Захад-2013" праходзяць 20-26 верасня на пяці палігонах Расіі і Беларусі.
Фота — telegrafist.org