Што будуць слухаць варшаўскія хіпстары на 9 траўня

Free Form Festival ці FFF — першы веснавы фэст польскай сталіцы, які прываблівае ў сцены маляўнічага заводу “Soho Factory" модненькіх варшавян. Ладзіцца ён ужо цэлае дзесяцігоддзе, і там паспела выступіць шмат каго — ад Трыкі да Джымі Тэнара.

Даты сёлетняга фэсту — 9 і 10 траўня, прыпадаюць акурат на Дзень Перамогі. Але фестываль зусім не пра гэта. Стылістыка FFF арыентаваная на тых, каго цяпер заведзена называць “хіпстарамі” — такі інтэлігентны тусач з рознымі тыповымі забавамі: арт-выставамі, паказам мод, крамай дызайнерскіх рэчаў ды розных актывіці, кшталту “забамбі трафарэт сабе на кед”. І з сучаснай незалежнай музыкай.

Вялікіх зорак фэст не прывозіць, бо ставіць акцэнт на знаёмства публікі з новымі трэндамі. У праграме звычайна шмат артыстаў, якія “упершыню ў Варшаве”.

Дык што ж будуць слухаць варшаўскія хіпстары на 9 траўня. У свой юбілейны год FFF робіць акцэнт на сінці-дыска-поп (La Roux, Trust, Charli XCX) і індзі-рок (Klaxons). Але аматарам жаночага вакалу і прыхільнікам баса, каб аж вантробы трымцелі, усё ж будзе чым прадаваць сябе. Рызыкнем прадказаць, што наступныя тры артысты зробяць асабліва цікавыя лайвы: першая — гэта “Woodkid у спадніцы”, спадарыня з Даніі. Другі — брытанскі таленавіты хлопец Evian Christ, які ў свае 24 гады прыдумаў пажаніць эмбіэнт, r’n’b і juke. Ну і трэці — гэта, безумоўна, брытанец Jon Hopkins, які ўмее ўводзіць у салодкі транс сваёй інтэлігентнай танцавальнай музыкай.

Квіткі на фэст каштуюць ад 140 да 220 злотых (460 — 730 тысяч беларускіх рублёў).

Пятніца, 9 траўня

Jon Hopkins, Beats Frinedly, The Dumplings, Simian Mobile Disco, Klaxons, Trust, Charli XCX, MØ

Субота, 10 траўня

Evian Christ, Roosevelt, Xxanaxx, Skalpel, Flight Facilities, La Roux

Сайт Free Form Festival: www.freeformfestival.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі