Сталі вядомыя прысуды ксяндзам, арыштаваным у Шуміліне
Анджэй Юхневіч і Павел Лемех
Ксяндзу Анджэю Юхневічу прысудзілі 15 сутак арышту, Паўлу Лемеху — 10 сутак. Гэта стала вядома з паведамлення курыі Віцебскай дыяцэзіі, піша catholicnews.by.
Цяпер абодва ксяндзы адбываюць прызначаны ім тэрмін.
Пра затрыманне каталіцкіх святароў у Шуміліне стала вядома 9 траўня. Юхневіч з'яўляецца старшынёй каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі.
Падставай для затрымання і суда, як мяркуецца, стала "экстрэмісцкая дзейнасць", якую лукашэнкаўскі рэжым трактуе вельмі шырока і адвольна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.