Суддзю Вярхоўнага суда Беларусі застрэлілі на паляванні

27 снежня загінуў суддзя Вярхоўнага суда Беларусі Віктар Ракіцкі. Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, суддзя знаходзіўся на паляванні "разам з некалькімі жыхарамі Мінскай вобласці". Там ён "атрымаў агнястрэльнае раненне, ад якога памёр на месцы".

Іншыя падрабязнасці трагічнага здарэння не паведамляюцца. Распачатая крымінальная справа па артыкуле "прычыненне смерці па неасцярожнасці". Праведзеныя следчыя дзеянні, у тым ліку і агляд месца здарэння, забраныя дакументы на права палявання, якія адпавядаюць устаноўленым правілам. Расследаваннем займаецца галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарату Следчага камітэта.

Віктару Ракіцкаму было 52 гады. Суддзёй Вярхоўнага суда ён працаваў ад 2004 года, быў членам калегіі па крымінальных справах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі